ІНФАРМАЦЫЯ

НАРОДНЫ АРХІЎ БЕЛАРУСІ - сумесны праект "СБ" і НАРБ>>
лісты з архіва В.І. Скалабан>>
водгук >>

 

Рычард Кокс аб асабістых архівах>>

 

Аб асабістых архівах. Інтэрв'ю з В. Івановай на польскім радыё>>

 

ПАДЗЕІ

Праблемы польскай архівістыкі на І Торуньскай архівазнаўчай дыскусіі >>

Другі міжнародны навукова-тэарытычны семінар "Тэрміналогія дакументазнаўства і сумежных галін ведаў" >>

Архівазнаўчая дыскусія >>

 

АГЛЯДЫ

Аб дакументах І. Спрогіса >>

Аб дакументах Б. Брэжга >>

Аб дакументах Б. Эпімах-Шыпілы >>

 

СТУДЭНТАМ

Фармуляр XVI-XIX стст. >>

"Калі супаставіць неацэннае значэнне, якое маюць рукапісы для гісторыі філасофіі і духоўных рухаў і тую безклапотнасць, якая гаспадарыла у адносінах да іх, калі паглядзець на выкліканае ёй знішчэнне большай часткі рукапісаў і рукапісных збораў, то ў зацікаўленых асобаў узнікне жаданне пакласці канец такому невыноснаму стану"
Вільгельм Дзільтэй. 1889

 

асабісты архіў

стос папер неабходных для чалавека, які займаецца сур’ёзным навуковым даследваннем, піша кнігу, альбо вядзе актыўнае ліставанне ў межах сваёй грамадскай, палітычнай альбо культурніцкай дзейнасці…

асабісты архіў

нашыя школьныя дзённікі і сшыткі, дзіцячыя малюнкі і сямейныя фотаздымкі, ганаровыя граматы нашых бацькоў і квіткі на аплату камунальных паслуг…

асабісты архіў

некалькі дзесяткаў папак з дакументнымі файламі, базамі дадзеных, малюнкамі, фільмамі…

Кожны з нас можа акрэсліць гэтае словазлучэнне па-свойму, паставіўшы "Рэмарку на старонках асабістых архіваў"...

Але ёсць людзі для якіх гэта не проста словы. Яны заклапочаны тым, каб захаваць памяць аб дзейнасці вядомых навукоўцаў паэтаў, мастакоў, грамадска-палітычных дзеячоў, памяць аб жыцці і дзейнасці вясковай настаўніцы, урача, трактарыста, фермера, сведчанні удзельніка тых ці іншых грамадска-палітычных і культурных падзей жыцця Беларусі. Гэта архівісты, што працуюць у рэспубліканскіх, абласных і занальных архівах, гэта працаўнікі гістарычных, літаратурных, краязнаўчых, мастацкіх, этнаграфічных музеяў, гэта супрацоўнікі аддзелаў рукапісаў бібліятэк, гэта даследчыкі-навукоўцы, што вядуць нястомную працу па пошуку дакументаў асабістага паходжання і іх належнаму выкарыстанню. Нарэшце, гэта кожны, хто мае ў сваім архіве каштоўныя сведчанні духоўнага культурнага ці палітычнага развіцця беларускага грамадства, і лічыць неабходным іх захаванне дзеля нашчадкаў, лічыць неабходным "Знайсці... згубленае..."