асабістыя архівы | ||||||
| ||||||
|
“Архіў асабістай памяці” У адным далёкім горадзе жылі-былі людзі: удзень працавалі, увечары адпачывалі, у нядзелю хадзілі ў царкву – усё звычайна. Але аднойчы прыйшла у горад незвычайная хвароба і жыхары пачалі траціць памяць. Спачатку яны забыліся, што трэба хадзіць у царкву і тады ў цэнтры горада павесілі вялікую шыльду з надпісам “Бог існуе”. Потым забыліся пра тых, хто жыў тут раней: сваіх бабуль і дзядуль, – перасталі наведваць іх могілкі, знеслі пабудаваныя імі хаты, пачалі ўзводзіць новыя, але хутка ужо не памяталі навошта. Праз нейкі час ніхто з гараджан не мог прачытаць надпіс на шыльдзе, бо трэба было нанова вучыць літары. Людзі хадзілі па горадзе у пошуках, не ведаючы, што трэба рабіць. Здавалася, хутка жыццё скончыцца. І вось зайшоў у горад вандроўнік з вялікай скрыняй папераў, якія параздаваў жыхарам. Калі кожны напісаў сваё імя, хвароба адступіла. З таго часу людзі захоўвалі паперкі з імем, каб не захварэць зноў. па матывах Г. Маркеса “Сто гадоў адзіноты” Памяць – асаблівая здольнаць, дадзеная толькі чалавеку, менавіта таму ён старанна захоўвае яе у шматлікіх дакументах, фотаздымках, помніках літаратуры і мастацтва, кнігах. Памяць аб’ядноўвае людзей у супольнасць. Памяць яднае мінулае і сучаснасць. Архіў асабістай памяці – гэта мінулае кожнага з нас, захаванае ў сямейных фотальбомах з надпісамі аб падзеях жыцця нашых родных і блізкіх, якія жылі, працавалі, стваралі. Іх мары і думкі ўвасабляліся у творах, песнях, вышываных кашулях, разных драўляных узорах над вокнамі, занатаваных на паперы ўспамінах і аповядах. Такі архіў ёсць у кожнага, ён цікавы, унікальны і не падобны да іншых, варты таго каб яго захоўваць, каб аб ім распавесці.
Для тых, хто нарадзіўся, жыве ў г. Мсціслаўлі ці мае мсціслаўскія карані, аб’яўляецца конкурс “Архіў асабістай памяці”. Для ўделу неабходна прадставіць:
Форма прадстаўлення абмяжоўваецца толькі творчымі здольнасцямі аўтара: “гісторыя” можа быць электроннай, друкаванай, рукапіснай ці выяўленча-мастацкай, у вершах ці прозе. Журы конкурса – людзі, якія займаюцца захаваннем памяці – архівісты, працаўнікі музеяў, навукоўцы-гісторыкі. Пераможца конкурса атрымае спецыяльны прыз ад Беларускага-дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Праекты прымаюцца да 10 жніўня 2008 г. на адрас: 213470, Магілёўская вобл. г. Мсціслаўль, Калініна, 49. Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей. тэл. 80224050015. Уладзімір Віктаравіч Шыленкоў (з паметай на конкурс). 220030, Мінск, Кірылы і Мяфодзія, 4. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Святлана Буель (з паметай на конкурс). е-mail: ivanova_olga_s@mail.ru даведкі па тэлефонах: +375297422040 Юлія Галіноўская (Гурская) +375295773855 Святлана Буель +375297485311 Вольга Іванова
Да ўдзелу ў з'ездe Мсціслаўскага зямляцтва, які плануецца у канцы верасня, запрашаюцца ўсе, хто нарадзіўся г. Мсціслаўлі і жыве ў іншых гарадах і краінах. даведкі па тэлефонах: +375296544841 Мікалай Нікадзімавіч Талпыга +375295461069 Уладзімір Віктаравіч Шыленкоў +375297422040 Юлія Галіноўская(Гурская) уверх | ||||||
| Выкарыстанне матэрыялаў магчыма толькі са спасылкай на сайт
© 2007 personalarchives@narod.ru |